Беларуская Служба

Затрымалі прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі Ірыну Слаўнікаву

30.10.2021 12:51
Пры гэтым сілавікі схлусілі айцу Ірыны, заявіўшы, што нікога не затрымлівалі.
 .
Ірына Слаўнікава. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/bajby

Не выходзіць на сувязь журналістка Ірына Слаўнікава, паведамляюць праваабаронцы.

Мяркуецца, што журналістку затрымалі ноччу ў менскім аэрапорце. Яна прыляцела з Егіпта, але сваякі, якія яе сустракалі, так і не дачакаліся.

Намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі паведаміў што яе затрымалі разам з мужам Аляксандрам Лойка.

Пры гэтым «памежнікі і мытнікі паведамілі айцу Ірыны, што нікога не затрымлівалі».

юл