Беларуская Служба

Журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве

31.10.2021 06:34
Гэта вынікае з адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, які атрымала жонка журналіста Вольга Івашына.
Журналіст Дзяніс Івашын https://t.me/dzianisivashyn/

Пакаранне прадугледжваецца ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

41-гадовы Івашын быў затрыманы ў Гродне 12 сакавіка 2021 года. Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітвязнем.

25 кастрычніка «ананімныя» праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне.

Раней Івашын скардзіўся, што да яго не даходзяць многія лісты, таксама яго каралі штрафным ізалятарам. У чэрвені ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ падчас знаходжання ў ізалятары, паведамляла яго маці. А 26 кастрычніка стала вядома, што журналіст зноў знаходзіцца ў ШІЗА: адбыў там 6 сутак і правядзе ў карцары яшчэ тыдзень.

юл