Беларуская Служба

Праграміста затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы

31.10.2021 08:39
Лукашысты абвінавачваюць яго ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак ды гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
 .
Станіслаў Мачалаў. Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

45-гадовага палітвязня актывіста і праграміста Станіслава Мачалава затрымалі пяць месяцаў таму за ўдзел у Маршы салідарнасці 20 верасня мінулага года. Дома сілавікі зладзілі ператрус. Таксама КДБ-істы прыходзілі з ператрусам дадому да роднага брата Стасніслава Мачалава Ігара. 

Арышт адбыўся гэта пасля таго, як Станіслаў зрабіў гуманітарную візу, таму што баяўся за сваю свабоду. Перад тым Станіслава некалткі разоў затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. 

Супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі ў СІЗА-3. Нядаўна яму выставілі яшчэ адно абвінавачванне па арт. 346 КК.

Вядома, што Станіслаў не прызнае віну і адмаўляецца ад дачы паказанняў. Апошнім часам у Станіслава праблемы з карэспандэнцыяй: цэнзар не выпускае яго малюнкі, бо бачыць у іх дэструктыўныя карыкатуры, а «Жыве Беларусь!» зачышчае лязом.

Праваабаронцы нагадваюць, што можна падтрымаць Станіслава лістамі, паштоўкамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А Мачалаў Станіслаў Валер'евіч

Дапамагчы сям'і:
5326 5800 0183 5344

10/24

LIUDMILA MACHALAVA

юл