Беларуская Служба

У ГЦ «Галерэя» у Мінску памёр чалавек, меркавана, грамадзянін Іраку

31.10.2021 15:35
Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месца прыбылі следчыя.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/katenadm

На фудкорце Гандлёвага Цэнтра «Галерэя» у Мінску памёр чалавек. Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месца прыбылі следчыя. Па інфармацыі Нашай Нівы, памёр адзін з замежных грамадзян, якіх беларускія чыноўнікі называюць «турыстамі», паводле папярэдніх звестак, грамадзянін Іраку.

На відэа, якое размясціла выданне «Наша ніва», відаць фудкорт «Галерэі», у якім сядзяць дзясяткі замежнікаў і прыступкі гандлёвага цэнтра; іх танцы ў цэнтры Мінска і цела памерлага на фудкорце.

Наша Ніва/нг