22 лістапада ў сталіцы Аўстрыі Вене павінна адбыцца канферэнцыя, на якой прадстаўнікі Расіі, існуючай улады ў Беларусі і беларускіх дэмакратычных сілаў змогуць распачаць дыялог, распавёў прадстаўнік каманды Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
- Туды запрошаныя прадстаўнікі Расіі, на ўсіх узроўнях, туды запрошаныя прадстаўнікі Лукашэнкі, хутчэй за ўсё будуць толькі эксперты, туды запрошаныя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі. Гэта ўсё будзе адбывацца ў Вене пад эгідай канцлера Шаленберга. Паглядзім, ці там атрымаецца пачаць дыялог.
У твітар-акаўнце Святланы Ціханоўскай з'явілася відэа, на якім федэральны канцлер Аўстрыі Аляксандр Шаленберг кажа, што беларуская праблема – гэта еўрапейская праблема.
Еўрарадыё/нг