Беларуская Служба

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Віцязь» падтрымае агульнанацыянальны страйк

31.10.2021 18:20
«Выйдзе ці не? Гэта ўжо іншая тэма. Я лічу, зараз важна падтрымліваць адзін аднаго, аб'ядноўвацца, быць адзіным кулаком».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/niekverlaan/CC0 Creative Commons

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Віцязь», актывіст SOS_by Канстанцін Якаўлеў падтрымае агульнанацыянальны страйк. Аб гэтым спартсмен заявіў на акаўнце ў Instagram.

«Няважна, што кажуць «гэта дрэнная ідэя, не атрымаецца». Выйдзе ці не? Гэта ўжо іншая тэма. Я лічу, зараз важна падтрымліваць адзін аднаго, аб'ядноўвацца, быць адзіным кулаком», – адзначыў Якаўлеў.

- Сёння, як і год таму, я ўпэўнены, што агульнанацыянальны страйк – гэта апошні цвік да труны рэжыму. Давайце не слухаць сілавікоў, якія расказваюць, што будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія выехалі за мяжу. Я – беларус, і маё грамадзянства на заўсёды застанецца са мной.

Агульнанацыянальны страйк рыхтуюць дэмакратычныя сілы Беларусі.

нг