У Беларусі афіцыйна стала на адзін банк меней. Ад сёння набыло моц рашэнне Нацбанка пра закрыццё «Ідэя Банк» і далучэнне яго да МТБанка.
МТБанк набыў «Ідэя Банк» у польскіх уласнікаў напачатку 2021 году. Праз некаторы час уласнік МТБанка, Аляксей Алексін, прадаў свой актыў арабскаму інвестару – ва ўсякім выпадку, на паперах.
юл