Польскія дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, наведваюць памятныя месцы, звязаныя з польскай гісторыяй. Іх суправаджаюць мясцовыя палякі, ускладваюць кветкі і запальваюць свечкі.
Часовы павераны ў справах амбасады Рэспублікі Польшча Марцін Вайцяхоўскі паведаміў Польскаму радыё, што экскурсія па мемарыяльных месцах у сталіцы Беларусі пачнецца з Кальварыйскіх могілак у Мінску.
«Мы запалім свечкі на магілах палякаў, якія жывуць тут спакон вякоў. Гэта самыя старажытныя і прыгожыя каталіцкія могілкі ў Мінску», – сказаў дыпламат. Ён дадаў, што экскурсія па мемарыяльных месцах Беларусі працягнецца да Дня Незалежнасці, гэта значыць амаль два тыдні.
На магілах ахвяраў польска-бальшавіцкай вайны, магілах польскіх жаўнераў, паліцэйскіх і славутых палякаў будуць запаленыя свечкі. «Мы пастараемся, каб памяць аб тых, хто загінуў за радзіму, не загінула. У гэтым нам вельмі дапамагаюць мясцовыя палякі, людзі з польскімі каранямі», – адзначыў дыпламат.
У. Пац/нг