Чыноўнікі прапаноўваюць захады, каб скараціць долю імпартных прадуктаў да 14%.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні дзяржаўнага рэгулявання спажывецкага рынку».
Адна з галоўных прапаноў указа — гэта ўвядзенне мінімальнай долі продажу айчынных тавараў. Мэта — скарачэнне колькасці імпарных прадуктаў на паліцах беларускіх крам.
Таксама праект прадугледжвае скарачэнне бонусаў для рознічнага гандлю і ўвядзенне дадатковых штрафаў.
юл