Беларускія памежнікі кепска да іх ставяцца, паведамляе курдскі партал Rudaw. Мігранты распавялі, што вялікія групы людзей знаходзяцца цяпер у лясах паміж Польшчай і Беларуссю і апынуліся ў складанай сітуацыі з-за халадоў, а таксама недахопу вады і ежы. Апроч таго беларускія сілавікі дрэнна да іх ставяцца.
- Яны зламалі рукі і ногі шматлікім мігрантам. Яны нам зусім не дапамагаюць. Беларуская паліцыя б‘е нас.
Мігранты распавядаюць, што беларускія памежнікі прадаюць імі ваду па 25 еўра за бутэльку. Пра гэта распавёў польскі актывіст Павал Урабец, які спрабаваў выратаваць двух уцекачоў на сваім аўтамабілі, які назваў тое, што адбываецца на беларускай мяжы, гуманітарнай катастрофай.
Польская памежная ахова паведаміла, што ўчора замежнікі здзейснілі 470 спроб незаконнага перасячэння мяжы Беларусі з Польшчай. «Пастановы аб выездзе з тэрыторыі Польшчы былі вынесены ў дачыненні да 87 чалавек», - падкрэсліваецца ў паведамленні, апублікаваным у Twitter Памежнай службы.
юл