Беларуская Служба

Беларусы ўжо не могуць адчуваць сябе ў бяспецы ў Расіі

02.11.2021 08:31
У Санкт-Пецярбургу затрымалі 24-гадовую беларуску Яну Пінчук. Лукашысты абвінавачваюць яе ў распальванні варожасці.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Як паведаміў расійскі партал Fontanka.ru, дзяўчына апынулася ў аддзеле паліцыі на Васільеўскім востраве. У Беларусі на яе ўжо завялі крымінальную справу па артыкулах аб распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пратэстамі

Яна Пінчук  з’ехала з Беларусі каля года таму, працавала афіцыянткай у Расеі. Па словах хлопца, дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі на яе ўзбуджаная крымінальная справа.

Апошняя вядомая інфармацыя па сітуацыі, што Яну Пінчук з 16-ага аддзелу паліцыі на Васільеўскім востраве даставілі ў пракуратуру. З ёй працуе адвакат.

юл