Беларуская Служба

Прысуд па справе Ціханоўскага чакаецца 10 лістапада

02.11.2021 09:15
Пра магчымае абвяшчэнне блогер напісаў у лісце з-за кратаў.
 .
Сяргей Ціханоўскі. Ілюстрацыйны здымакфота: Белсат

Ціханоўскі прызнаўся, што ў шоку ад сітуацыі — перад вырашальным пасяджэннем суда ён застаўся без адваката. У канцы кастрычніка яго абаронцу Наталлю Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў.

Ціханоўскі піша, што выдаленне адваката як раз перад судовымі спрэчкамі парушае яго права на абарону.

Разам з Сяргеем 10 лістапада могуць вынесці прысуд усім палітвязням па «справе Ціханоўскага»: Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.

Закрыты працэс над імі пройдзе ў Гомельскім СІЗА.

юл