У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 лістапада паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі палітвязня Максіма Клімовіча. Пасля двух з паловай месяцаў пад арыштам ён выйшаў на волю.
Былога супрацоўніка АМАПа, які звольніўся яшчэ ў 2012 годзе (але пры затрыманні яму гэта ўзгадалі), абвінавацілі ў перакрыцці дарог счэпкай на акцыі пратэсту ў дзень выбараў – яго вылічылі па здымку з акцыі пратэсту. Сёлета, на пачатку лета, ён з'ехаў жыць у Польшчу, але вымушаны быў вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання яго і затрымалі.
Суддзя Юрый Машкетаў асудзіў палітвязня да трох гадоў «хатняй хіміі» і вызваліў яго ў зале суда.
ав/Вясна