Беларуская Служба

Замовілі экскурсію і затрымалі. Экскурсавода Аксану Манкевіч арыштавалі на 15 сутак

03.11.2021 15:14
Раніцай 2 лістапада ў Мінску была затрыманая экскурсавод Аксана Манкевіч.
 .     2020 .
Ілюстратыўнае фота. Падзеі ў Мінску ў 2020 годзе.Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апублікаваў нататку з суда пра затрыманне экскурсавода ў Мінску. Так цяпер у Беларусі вядзецца пераслед грамадзянаў.

Экскурсавода Аксану Манкевіч судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна за непадпарадкаванне міліцыянтам па арт. 24.3 КаАП. Згодна з пратаколам, Манкевіч 2 лістапада ў 15:10 на вуліцы Арлоўскай 58/1 «аказала непадпарадкаванне Аляксандровічу, адмовілася прайсці ў РУУС па факце разбіральніцтва ў падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў, упіралася нагамі, хапалася за форменнае абмундзіраванне».

Віну на судзе Аксана не прызнала. Яна распавяла, што на выходных патэлефанаваў малады чалавек, прадставіўся Аляксеем і замовіў экскурсію для сваёй дзяўчыны. Яны дамовіліся сустрэцца ў 11 гадзін 2 лістапада на Плошчы Свабоды, 4. Калі Аксана прыйшла ў прызначаныя месца і час, то не ўбачыла ніякай дзяўчыны. Падышоў малады чалавек, паказаў пасведчанне і апыналася, што гэта і быў той Аляксей, які замаўляў экскурсію.

«Спачатку, нешта сказаў пра службовы аўтамабіль, але потым сказаў, што хутчэй будзе пешшу дайсці. І я зразумела куды мы пойдзем, бо побач Рэвалюцыйная, 3 [там знаходзіцца будынак ГУБАЗіКа]».

Па словах Аксаны, там у яе запатрабавалі ўвесці пароль на тэлефоне, каб яго разблакаваць. З-за хвалявання яна не магла ўспомніць. Праз тое, што некалькі разоў прыкладвалі палец, пароль збіўся. Потым усё ж такі ўскрылі тэлефон, але нічога патрэбнага там не выявілі. Дзяўчыне ў ГУБАЗіКу прапанавалі запісаць пакаяльнае відэа, але яна адмовілася, бо «не разумела, у чым трэба каяцца».

Дзяўчыне ў ГУБАЗіКу прапанавалі запісаць пакаяльнае відэа, але яна адмовілася, бо «не разумела, у чым трэба каяцца».

Пасля гэтага супрацоўнікі паехалі да Аксаны дадому і правялі ператрус. Пасля гэтага яны яшчэ раз заехалі ў ГУБАЗіК і павезлі Аксану ў Цэнтральнае РУУС.

«Там прыпаркаваліся каля тратуара. Яны бачылі, што я адэкватна сябе вяду і нават не трымалі мяне за руку. Прайшлі спакойна разам у РУУС».

На судзе ў якасці сведкі быў дапытаны міліцыянт Аляксандровіч, які заявіў, што Манцэвіч была затрыманая ў «падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У выніку, суддзя Шабуня арыштавала Аксану на 15 сутак.

Раней Аксану ўжо затрымлівалі: 1 лютага Аксану асудзілі да 15 сутак пасля таго, як затрымалі на праспекце Незалежнасці цэлую экскурсію і абвінавацілі іх у пікетаванні.

вх