Беларуская Служба

Лукашэнка і Пуцін 4 лістапада зацвердзяць саюзныя праграмы і ваенную дактрыну

03.11.2021 18:41
Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
Władimir Putin i Aleksander Łukaszenka
Władimir Putin i Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA/SHAMIL ZHUMATOV / POOL

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе па відэасувязі 4 лістапада, плануюць зацвердзіць саюзныя праграмы, абноўленую Ваенную дактрыну і канцэпцыю міграцыйнай палітыкі.

«Плануецца зацвердзіць пакет важных інтэграцыйных дакументаў: «асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады», якія ўключаюць 28 галіновых саюзных праграм, а таксама абноўленую Ваенную дактрыну і канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы апублікаваў праграму мерапрыемстваў на 4 лістапада. Паводле яго, у чацвер планавалася абмеркаваць: асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года, Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, прысуджэнне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе, а таксама іншыя пытанні». 


Паводле nashaniva.com / вх