Беларуская Служба

Рабочая група прадставіла Лукашэнку новы праект Канстытуцыі

04.11.2021 11:18
Адно з пытанняў – замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу.
Ілюстрацыйнае фота / naviny.online

Галоўныя з пытанняў – замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаванне збалансаванасці дзяржапарату. Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь павінна застацца прэзідэнцкай рэспублікай. І ўжо традыцыйна спаслаўся на тое, што «за ўладу не трымаецца».

Усебеларускі народны сход стаў месцам для праграмных прамоў Лукашэнкі і дадатковым інструментам легітымізацыі яго курсу.

Раней Лукашэнка прапанаваў перадаць Усебеларускаму народнаму сходу некаторыя паўнамоцтвы прэзідэнта, а таксама прапісаць яго ў канстытуцыі, зрабіўшы канстытуцыйным органам. Выглядае так, што гэтую структуру будуць выкарыстоўваць для транзіту ўлады – Лукашэнка ўзначаліць гэты орган, каб перайсці з пасады з назваю «прэзідэнт» на новаствораную ўладную пазіцыю.

вх