Беларуская Служба

Для мінскіх сілавікоў адкрылі цэнтр псіхалагічнай разгрузкі ВІДЭА

04.11.2021 11:28
У Мінску для сілавікоў адкрылі Цэнтр псіхалагічнага забеспячэння
Адкрыццё Цэнтра псіхалагічнага забеспячэння міліцыянтаўФота: Прэс-служба МУС Беларусі

Як паведамляе прэс-служба МУС, тут сталічныя міліцыянеры змогуць "пагрузіцца ў атмасферу камфорту", "зняць нервова-цягліцавую напругу" і "прывесці думкі ў парадак".

У цэнтры будзе праводзіцца псіхакарэкцыйная, трэнінгавая і псіхадыягнастычная работа з міліцыянерамі сталічнага гарнізона. Адзначаецца, што абсталяванне і спецыялісты там унікальныя, аналагаў у міліцэйскіх падраздзяленнях няма.

У спецыяльным кабінеце міліцыянеры змогуць паглядзець на бурбалкі ці зорнае неба, пагуляць з лазерам, пазмагацца ў «Мафію», зняць напругу ў масажным крэсле або «заплесці косы». Ёсць фібрааптычны «душ»: валокны, якія свецяцца, утвараюць шацёр, у якім можна паляжаць у крэсле-мяшку.

вх