Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агулам іх 836

04.11.2021 13:11
Яны ўсе асуджаныя за абразу Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых формаў выказвання меркаванняў.
ІлюстрацыяКрыніца: t.me/viasna96

Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі, піша праваабарончы сайт «Вясна». Гэта Алег Філіпаў, Міхаіл Прач, Валерый Ясечак, Аляксандр Жданаў, Яўген Шпількаў, Сяргей Хацкевіч, Вадзім Цішкевіч, Адам Цяслюк і Міраслаў Федаровіч.

Яны ўсе асуджаныя за абразу Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых формаў выказвання меркаванняў.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

Таксама праваабаронцы заклікаюць прыбраць з Крымінальнага кодэкса артыкулы пра дыфамацыйныя парушэнні, вызваліць усіх палітыченых зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», «Беларускі Хельсінкскі камітэт», Lawtrend, «Прававая ініцыятыва», Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў, «Ідэнтычнасць і права».

На сёння ў Беларусі налічваецца 836 палітвязняў.

эж

Лукашэнка змагаецца з маскамі, а не з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі

29.10.2021 12:19
Прыкрыццё вуснаў і носа стала палітычнай тэмай у Беларусі, піша штодзёнка  «Dziennik Gazeta Prawna».

Для мінскіх сілавікоў адкрылі цэнтр псіхалагічнай разгрузкі ВІДЭА

04.11.2021 11:28
У Мінску для сілавікоў адкрылі Цэнтр псіхалагічнага забеспячэння

Журналістка Ірына Слаўнікава не атрымлівае перадач

04.11.2021 11:35
Міліцыянты не аддаюць нават гігіенічныя сродкі.