Беларуская Служба

Сайты адразу сямі НДА заблакавалі ў Беларусі

04.11.2021 14:23
За апошнія некалькі месяцаў у Беларусі рэжым Лукашэнкі пазбавіў прававога статусу каля 300 абʼяднанняў і арганізацый.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Tero Vesalainen

Сярод іх сайты Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтру, аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» і іншыя. Міністэрства інфармацыі 4 лістапада заблакавала доступ да сайтаў сямі ліквідаваных грамадскіх арганізацый, чытаем на Zerkalo.io.

Стандартная інфармацыя пра блакаванне зʼяўляецца пры спробе зайсці на сайты:

Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» – perspektyva.org,

Беларускага ПЭН-цэнтру – penbelarus.org,

Беларускага камітэту Міжнароднай Рады ў пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (ICOMOS) – icomos-belarus.by,

Беларускай асацыяцыі журналістаў – baj.by,

Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – zbsb.org,

Саюзу беларускіх пісьменнікаў – lit-bel.org,

Экалагічнай арганізацыі «Экадом» – ecohome-ngo.by.

За апошнія некалькі месяцаў у Беларусі рэжым Лукашэнкі пазбавіў прававога статусу ўсе пералічаныя НДА, а таксама каля 300 іншых абʼяднанняў і арганізацый.

эж

П. Усаў: У недэмакратычных сістэмах НДА з’яўляюцца ідэалагічнымі канкурэнтамі

28.07.2021 15:47
Улады закрылі як мінімум 57 арганізацый трэцяга сектару.

Валер Карбалевіч: Беларуская дзяржава рэдукуецца да ўзроўню рэжыма

07.09.2021 15:52
Ці ёсць у палітычных рэпрэсій мяжа і каму найперш гэта выгодна, размаўляем з палітолагам Валерам Карбалевічам.