Відэаролік «Малітва за Беларусь» з ксяндзом Вячаславам Барком, размешчаны на YouTube, прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам». Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
«Па заяве пракуратуры Расонскага раёна відэаролік з найменнем «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком. 17.07.2021«, размешчаны на канале «Сапраўдная Беларусь!« у відэахостынгу YouTube, прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі», – гаворыцца ў паведамленні.
У гэтым відэа ксёндз Вячаслаў Барок у Варшаве гаворыць пра Бога і свабоду.
Вячаслаў Барок – каталіцкі святар з пасёлка Расоны ў Віцебскай вобласці. У ліпені 2021 года ён пакінуў Беларусь. У снежні 2020 года ён атрымаў 10 сутак за «прапаганду нацысцкай сімволікі» – у жніўні ксёндз размясціў пост у сацсетцы з антыфашысцкім плакатам вядомага мастака Уладзіміра Цэслера.
ав/zerkalo.io