Беларуская Служба

Да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у пратэстах асудзілі палітзняволенага праграміста

05.11.2021 14:10
Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня 2020 году. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 лістапада паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў «хіміі» асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна. Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта Зімін «з мэтай выказвання палітычных поглядаў і распальвання варожасці ў грамадстве ўзяў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, неаднаразова не падпарадкоўваўся супрацоўнікам. 10 жніўня 2020 не слухаў патрабаванні супрацоўнікаў вызваліць зялёную зону для свабоднага праходу грамадзян, блакаваў каля »Рыгі« праезд транспарту».

Віну Мікіта на судзе прызнаў цалкам.

У судовых спрэчках адвакат Зіміна заявіў, што лічыць тэрмін, запатрабаваны пракурорам, завялікім. У выніку суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла менавіта такое пакаранне, якое патрабаваў пракурор: тры гады «хіміі». Зіміна вызвалілі ў залі суда.

ав/Вясна

Відэаролік «Малітва за Беларусь» з ксяндзом Вячаславам Барком прызналі «экстрэмісцкім»

05.11.2021 12:39
У гэтым відэа ксёндз Вячаслаў Барок у Варшаве гаворыць пра Бога і свабоду.