Беларуская Служба

Два з паловай гады «хіміі» за абразу супрацоўнікаў міліцыі прысудзілі жыхару Віцебска

06.11.2021 10:12
Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебска.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовы цясляр аднаго з мінскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў.

Яго абвінавачваюць у абразе ажно двух супрацоўнікаў МУС. Апроч Вольніча, ён «пакрыўдзіў» яшчэ і капітана міліцыі з Бабруйску Андрэя Комара.

Справу разглядала суддзя Алена Жук. Пацярпелыя ў сувязі з рознымі абставінамі ў судовым паседжанні ўдзелу не бралі. Аляксандр Сафонаў віну прызнаў, ад паслугаў адваката адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».

ав