У верасні аб’яднанне хакераў заявіла про ўзлом базы званкоў на лінію 102. Тады яны злілі дадзеныя пра 2842 чалавек, якія ў жніўні-верасні паведамлялі ў міліцыю пра бел-чырвона-белыя сцягі і стужкі, людзей, што збіраюцца на пратэсты і гэтак далей.
Сёння з’явілася другая партыя дадзеных — гэта больш за 1400 чалавек. І змест іх званкоў.
Вось толькі некаторыя цытаты:
«Валодае фактамі, якія сведчаць пра неабходнасць праверкі і перадачы матэрыялаў у следчыя органы па падазрэнні ў сабатаванні і ўдзелу ў путчы і спробе дзяржаўнага перавароту некаторых супрацоўнікаў цэнтральнага апарата МУС».
«Невядомыя асобы распаўсюджваюць пра яе інфармацыю аб тым, што яна, калі была старшынёй выбарчай камісіі, фальсіфіцыравала выбары».
«У цырульні супрацоўнік носіць белую стужку на руцэ, і не хоча здымаць».
Рэкардсменкай па даносах стала Ларыса Клімашэўская, якая званіла ў міліцыю 17 разоў.
юл