Беларуская Служба

Лукашэнка патрабуе вырашыць праблему адтоку медыкаў за мяжу

06.11.2021 14:02
Рэжым не мае ніякіх іншых сродкаў апроч прымусу.  
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў Аршанскую гарадскую бальніцу №1 імя Сямашкі.

Падчас наведвання ён выказаўся наконт праблемы недахопу медыцынскіх работнікаў і іх адтоку за мяжу. Паводле ягоных слоў у Беларусі не хапае лекараў-спецыялістаў. Узурпатар даў загад сілай утрымаць медыкаў у краіне.

- Мы яго бясплатна падрыхтавалі, ён махнуў нам рукой і паехаў зарабляць. Тут ёсць праблема, і ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову, аж да драконаўскіх метадаў.  Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі, да прыкладу, адпрацуй дзесяць гадоў.

Блогеры ўжо назвалі гэта 10 гадовай няволяй для медыкаў. Спецыялісты прагназуюць, што гэта прывядзе павелічэння адтоку лекараў за мяжу да недабору навучэнцаў у медыцынскіх ВНУ.

юл