Беларуская Служба

Больш за 2 мільёны 332 тысячы беларусаў поўнасцю прышчапіліся ад COVID-19

07.11.2021 12:18
У Мінскай вобласці цалкам прышчапіліся больш за 287,7 тысячы грамадзян, у Мінску – звыш 463,5 тысячы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/insta_photos

Больш за 2 мільёны 332 тысячы грамадзян Беларусі прайшлі поўны цыкл вакцынацыі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя ў нядзелю.

Па папярэдніх дадзеных, поўны цыкл вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 293 тысячы чалавек, Гродзенскай вобласці – амаль 276 тысяч, Віцебскай вобласці – больш за 242 тысячы, Магілёўскай вобласці – звыш 285,5 тысячы, у Гомельскай вобласці – амаль 425 тысяч. У Мінскай вобласці цалкам прышчапіліся амаль 288 тысячы грамадзян, у Мінску – звыш 463,5 тысячы.

Пры гэтым больш за 3 мільёны 22 тысячы беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19.
Мінздроўя заявіла пра неабходнасць вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян Беларусі. У міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.

аз