Беларуская Служба

Мінабароны абвінаваціла ў «раздзіманні» міграцыйнага крызісу Польшчу і заклікала не «драматызаваць сітуацыю»

08.11.2021 13:26
Аб сітуацыі на мяжы з Польшчай выказаўся ў эфіры тэлеканала СТВ першы намеснік начальніка генеральнага штаба ўзброеных сіл Беларусі Ігар Кароль.
     -
Велізарная група мігрантаў сабралася на беларуска-польскай мяжыКадр з відэа, знятага з верталёта Памежнай службы Польшчы

Ваенны чыноўнік зазначыў, што «адбываюцца пэўныя падрыхтоўкі ваенныя» з боку краін-членаў НАТА, але лічыць, што не варта «драматызаваць сітуацыю».

- Справа ў тым, што кіраўніцтва нашых сумежных краін такім чынам, на мой погляд, спрабуе адарваць сваё насельніцтва ад глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, – распавёў Ігар Кароль.

Спікер адзначыў, што маштабы міграцыйнага крызісу перабольшаны:

– І вось гэтае раздзіманне, скажам так, размоваў пра нейкае вельмі цяжкае становішча на мяжы, міграцыйны крызіс – гэта ўсё спроба адцягнуць уласнае насельніцтва ад вось гэтых палітычных і эканамічных праблем. Зразумела, што гарачыя галовы асобныя, магчыма, і выношваюць нейкія планы, але я далёкі ад думкі, што нехта на гэта вырашыцца.

ав/zerkalo.io