Беларуская Служба

Ціханоўская: Сітуацыю на беларускай мяжы тэму павінен абмеркаваць Савет бяспекі ААН

08.11.2021 14:30
На беларуска-польская мяжы адбываецца беспрэцэдэнтная спроба мігрантаў з Блізкага Усходу штурмам прарвацца на тэрыторыю Польшчы.
Польская службы абараняюць мяжуКадр з відэа на Твітэры Мінабароны Польшчы

Святлана Ціханоўская размясціла сёння ў Твітэры допіс, у якім яна звяртаецца да ЕС з просьбай рашуча адрэагаваць на крызіс, выкліканы Беларуссю на мяжы Еўрасаюзу. На яе думку, гэтую тэму павінен абмеркаваць Савет бяспекі ААН.

«Лукашэнка нясе поўную адказнасць за гібрыдныя атакі на Польшчу і Літву. Неабходна спыніць кантрабанду мігрантаў, гвалт і жорсткае абыходжанне».

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы распачаць дзеянні ў адказ на эскалацыю міграцыйнага крызісу.

Ён прапануе тэрмінова спыніць грузавыя перавозкі (аўтамабілі і цягнікі) да таго часу, пакуль сітуацыя на мяжы з ЕС не стабілізуецца. Па-другое, накласці санкцыі на банкі і праваахоўныя органы рэжыму, адказныя за незаконны ўвоз мігрантаў.

На беларуска-польская мяжы адбываецца беспрэцэдэнтная спроба мігрантаў з Блізкага Усходу штурмам прарвацца на тэрыторыю Польшчы. ЕС перакананы, што за міграцыйны крызіс адказваюць улады ў Мінску.

ав

Беларусы будуюць спецыяльную інфраструктуру, каб выштурхнуць мігрантаў у Польшчу

05.11.2021 17:49
Пра гэта заяўляе міністар абароны Польшчы.