Беларуская Служба

«Міграцыйны крызіс – гэта вынік непрыняцця рашучых мер супраць тэрору Лукашэнкі»

09.11.2021 11:41
Паводле Паўла Латушкі, цяперашняя сітуацыя вымагае нестандартных і прынцыповых рашэнняў.
-
Польска-беларуская мяжыPAP/EPA/LEONID SCHEGLOV / HANDOUT

Міграцыйны крызіс, які ўяўляе сапраўдную пагрозу для рэгіянальнай бяспекі, гэта вынік непрыняцця рашучых мер супраць тэрору Лукашэнкі. Гэтая барацьба з наступствамі не завершыцца, пакуль краіны Захаду не пачнуць бескампрамісную барацьбу з прычынай: рэжымам Лукашэнкі – кажа Павал Латушка.

-Цяперашняя сітуацыя вымагае нестандартных і прынцыповых рашэнняў. Першае – афіцыйнае міжнароднае непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду. Другое – выкарыстанне механізма ўніверсальнай крымінальнай юрысдыкцыі і стварэнне міжнароднага суда ad hoc па Беларусі ды прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным. Трэцяе – жорсткія санкцыі, гандлёвае эмбарга і поўнае спыненне транзіту тавараў паміж ЕС і Беларуссю.

Час дзейнічаць – канстатаваў Латушка. 

Прэм'ер Польшчы: Пад пагрозай стабільнасць цэлага ЕС

09.11.2021 08:54
«Гэтая гібрыдная атака рэжыму Лукашэнкі накіраваная на ўсіх нас. Мы не будзем палохацца і будзем абараняць мір у Еўропе з нашымі партнёрамі з НАТА і ЕС»