Беларуская Служба

ААН патрабуе вызваліць Сяргея Ціханоўскага

09.11.2021 13:22
Да такіх высноў прыйшла Працоўная група па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН.
Bloger Siarhiej Cichanouski
Bloger Siarhiej Cichanouski Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Працоўная група па адвольных затрыманнях - гэта прававы механізм, створаны Саветам па правах чалавека ААН. Група складаецца з пяці спецыялістаў у галіне права, якія могуць разглядаць індывідуальныя скаргі і прымаць рашэнні, даючы дзяржаве магчымасць выказаць сваю пазіцыю.

Група разгледзела скаргу пададзеную адвакатамі Сяргея Ціханоўскага і прыйшла да высноў, што Сяргея Ціханоўскага затрымалі па сфабрыкаваным абвінавачанні.

Яму спачатку адмовілі ў доступе да адваката, затым парушылі канфідэнцыяльнасць зносін з адвакатам, прэзумпцыю невінаватасці, а сам судовы працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

Пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага супярэчыць артыкулам 2, 7, 9, 10, 11, 19, 20, 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулам 2(1), 9, 14, 19, 21, 25 і 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, зазначылі праўнікі ААН.

Арышт Ціханоўскага прызнаны пераследам палітычнага апанента, што азначае, што ніякага судовага разбіральніцтва па справе Ціханоўскага не павінна праводзіцца. Ён павінен быць неадкладна вызвалены.

юл