Беларуская Служба

Палітвязень Віктар Бабарыка сустракае сваё 58-годдзе ў калоніі

09.11.2021 13:39
За вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах Лукашэнка кінуў яго за краты.
 .
Віктар Бабарыка. Ілюстрацыйны здымакspring96.org

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

У гэты ж дзень Віктар Бабарыка і яго сын былі змешчаныя ў СІЗА КДБ. Эдуард утрымліваецца там па сённяшні дзень.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня палітзняволенага экс-банкіра, былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).

Віктар Бабарыка віну не прызнаў. Праваабаронцы прызналі працэс палітычным пераследам, а Віктара Бабрыку - вязнем сумлення. 

юл