Згодна з папраўленым планам выканання рэспубліканскага бюджэту да канца года яго дэфіцыт можа дасягнуць 6,057 мільярдаў BYN.
Першапачаткова дэфіцыт беларускага бюджэту на гэты год ацэньваўся ў 4,047 мільярды рублёў. Аднак на працягу года на выкананне бюджэту паўплывала дзяржпадтрымка буйных прадпрыемстваў і дэфіцыт паступова павялічыўся.
У кастрычніку рэйтынгавае агенцтва Moody's прагназавала, што на беларускі бюджэт у бліжэйшыя гады будзе ціснуць патэнцыйная неабходнасць аказання падтрымкі дзяржпрадпрыемствам, якія папалі пад санкцыі.
Аналітыкі агенцтва чакаюць бюджэтны дэфіцыт у Беларусі на ўзроўні 2,6 працэнта ВУП у 2022 годзе. У лістападзе рэйтынгавае агенцтва Fitch паведаміла, што агульны аб'ём выплат па валютных даўгах дзяржавы складзе каля 3,23 мільярдаў долараў ў 2022 годзе, і каля 4 мільярдаў у 2023 годзе.
юл