Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці

10.11.2021 09:11
Вярхоўны суд аднавіў разгляд справы па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.
   .
Суд над Міколам Дзядком. Ілюстрацыйны здымакspring96.org

Судовае пасяджэнне прызначанае на 10 лістапада. Партыі пагражае ліквідацыя.

Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацыяльныя сеткі  «Гарадзенскай вясны». Гэта рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.

Экстрэмісцкім прызнаны Telegram-канал «МГЛУ за Свободу». Гэта здарылася па заяве пракуратуры Партызанскага раёна г.Мінска.

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што была затрыманая вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова.

Палітвязня Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада вынеслі прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху Мікалая Дзядка. Суддзя Анастасія Папко засудзіла яго на пяць гадоў пазбаўлення волі.

Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Год ён утрымліваецца пад вартай.

юл