Беларуская Служба

Паветраную мяжу Беларусі будуць патруляваць расійскія ваенныя самалёты

10.11.2021 13:28
Рашэнне звязана з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы.
 -    .
На беларуска-польскай мяжы качуюць тысячы мігрантаў. Напружанне расцефота: PAP/EPA/LEONID SCHEGLOV/BELTA HANDOUT

Узброеныя сілы Беларусі павысілі колькасць дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны ўздоўж мяжы на заходнім і паўночна-заходнім напрамку, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Адзначаецца, што па рашэнні беларускага ваеннага ведамства, узгодненага з кіраўніцтвам Мінабароны РФ, 10 лістапада «адпрацаваныя практычныя пытанні ўзаемадзеяння ў паветры сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у камплект Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны ўзброеных сіл Беларусі і Расіі».

«Адпрацаванае практычнае ўзаемадзеянне ў паветры знішчальнай авіяцыі, якая ўваходзіць у камплект адзінай сістэмы войскаў супрацьпаветранай абароны, – гаворыцца ў паведамленні. – Выкананы задачы патрулявання дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем двух самалётаў ТУ-22М3 паветрана-касмічных сіл Расіі. Адпрацаванае ўзаемадзеянне з наземнымі пунктамі кіравання. Самалёты ТУ-22М3 у разліковы час здзейснілі пасадку на аэрадроме, які базуецца на тэрыторыі Расіі».

«Калі раней такія палёты стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі насілі цыклічны характар, то з сённяшняга дня яны будуць выконвацца на рэгулярнай аснове. Гэта меры адэкватнага рэагавання на актуальнае становішча як у паветры, так і на зямлі», – адзначылі ў Мінабароны Беларусі.

З-за абвастрэння міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы Польшча значна павялічыла прысутнасць свайго вайсковага кантынгенту на ўсходзе краіны. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у ранішнім эфіры «Польскага радыё» 10 лістапада паведаміў, што зараз, акрамя супрацоўнікаў памежнай службы і паліцыі на мяжы знаходзяцца 15 тыс. вайскоўцаў польскага войска, і іх колькасць пры неабходнасці можа быць павялічаная.

Міністэрства абароны Беларусі ўжо некалькі разоў прад'яўляла польскім калегам прэтэнзіі ў сувязі з істотным павелічэннем воінскага кантынгенту на мяжы без апавяшчэння беларускага боку і запрашэння назіральнікаў. У сваю польскі бок лічыць, што нелегальных мігрантаў на мяжу мэтанакіравана дастаўляе беларускі бок.

Naviny.online/нг