Беларуская Служба

Беларускае аб’яднанне рабочых просіць медыкаў прадстаўляць праўдзівую карціну з кавідам

10.11.2021 14:17
Статыстычныя дадзеныя не могуць быць аб'ектыўныя. Узровень смяротнасці застаўся ранейшым, што не можа не насцярожваць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

БАР паведамляе: «Паразмаўляўшы з медыкамі, якія працуюць у чырвоных зонах і кавідных брыгадах, мы высветлілі шэраг заканамернасцяў. Па-першае, тэсты на каранавірус у некаторых паліклініках і аддзяленнях скончыліся. Па-другое, падчас асенніх канікулаў і за кошт забастоўкі на некаторых прадпрыемствах распаўсюджванне каранавіруса ўдалося запаволіць. Але не надоўга, бо хворым зачыняюць бальнічныя праз 7 дзён, нягледзячы на недалечанасць. Па-трэцяе, перасталі даваць бальнічныя першым кантактам. Многіх хворых у цэлым не забіраюць у бальніцы і пакідаюць дома, бо ў аддзяленнях няма месцаў.

Зыходзячы з усяго гэтага, мы робім выснову, што статыстычныя дадзеныя не могуць быць аб'ектыўныя ў дадзенай сітуацыі. Узровень смяротнасці застаўся ранейшым, што не можа не насцярожваць. Мы просім медыкаў дапоўніць карціну, калі ў іх ёсць якая-небудзь дадатковая інфармацыя. Мы заклікаем беларусаў заставацца дома і берагчы сваё жыццё, улічваючы, што паток мігрантаў прывёз у Беларусь новыя штамы каранавіруса супраць якіх існуючыя вакцыны не дзейнічаюць. Нашае здароўе толькі ў нашых руках».

БАР/нг