Адразу пасля трэніроўкі ўчора вечарам была затрыманая фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская. Яна дастаўленая ў партызанскае РУУС Мінска. Аб гэтым паведаміў Фонд спартыўнай салідарнасці.
Раманоўская – падпісантка за сумленныя выбары, спартсменка з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, чэмпіёнка свету, заслужаны майстар спорту. Яна не хавала сваёй пазіцыі наконт прававога бязмежжа і гвалту, які назіраецца ў Беларусі.
нг