Беларуская Служба

Беларускія лякарні пераводзяць у звычайны рэжым

11.11.2021 12:13
Міністэрства аховы здароўя кажа пра «зьніжэнне» хвалі COVID-19.
Ілюстратыўнае фотаPAP/Wojtek Jargiło

Адказнасць за перавод лякарняў у звычайны рэжым працы ўзяў на сябе міністр аховы здароўя.

Дзмітры Піневіч заявіў, што колькасць хворых пайшла на спад. Цяпер цягам месяцу лякарні паступова будуць пераходзіць на звычайны рэжым працы. Пры гэтым Піневіч заявіў пра важнасць вакцынацыі.

Паводле дадзеных Міністэрства здароўя, па стане на 11 лістапада, поўны курс вакцынацыі ў Беларусі прайшлі 2,5 мільёна чалавек. Прышчапіцца ў Беларусі можна толькі расейскай і кітайскай вакцынамі, заходнія недаступныя.

Афіцыйныя дадзеныя беларускага Міністэрства аховы здароўя па колькасці хворых і памерлых ад каронавірусу неаднаразова крытыкаваліся. Яшчэ ў верасні 2020 году іх раскрытыкаваў акадэмік Аляксандр Мрочак. У сакавіку 2021 году Свабода публікавала артыкул з інфармацыяй ад лекараў беларускіх шпіталяў, якія лічылі афіцыйныя звесткі пра колькасць хворых і памерлых заніжанымі прыкладна ў сем разоў.

"Радыё Свабода" / вх