Сустрэча пройдзе за зачыненымі дзвярыма і адбудзецца па запыце Эстоніі, Францыі і Ірландыі, паведамляе AFP.
Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш з трывогай сочыць за сітуацыяй з мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы і мяркуе, што «падобныя сітуацыі не павінны выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах або станавіцца прычынай напружанасці ў адносінах паміж дзяржавамі», заявіў прэс-сакратар Генеральнага сакратара Стэфан Дзюжарык.
Гутэрыш зноў падкрэсліў важнасць забеспячэння таго, каб пытанні міграцыі і бежанцаў вырашаліся ў адпаведнасці з гуманітарнымі прынцыпамі і міжнародным правам, сказаў Дзюжарык журналістам.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай, куды з пачатку года накіраваліся мігранты, рэзка абвастрыўся 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек падышлі з беларускага боку да польскай мяжы і не пакідаюць памежную зону. Краіны ЕС абвінавачваюць Мінск у наўмыснай эскалацыі крызісу і заклікаюць да ўвядзення санкцый. Лукашэнка заяўляў, што ў гэтай сітуацыі вінаватыя самі краіны Захаду, з-за дзеянняў якіх людзі бягуць ад вайны.
Улады Польшчы ўскладаюць адказнасць за тое, што адбываецца на мяжы на беларускія ўлады, якія, па заявах Варшавы, дастаўляюць мігрантаў у сваю краіну, а затым перапраўляе іх праз мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй, каб справакаваць міграцыйны крызіс у Еўропе. Памежная служба Польшчы заяўляе аб рэгулярных правакацыях на мяжы і спробах прарыву праз яе вялікіх груп людзей.
"Новы Час" / вх