Беларуская Служба

Фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 90 базавых велічынь

11.11.2021 13:59
Аляксандру затрымалі ўчора пасля трэніроўкі.
Аляксандра РаманоўскаяФота з адкрытых крыніц

Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Аляксандру затрымалі ўчора пасля трэніроўкі. На яе быў складзены пратакол за «пікетаванне». Сёння фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі на 90 базавых велічынь

Раманоўская – падпісантка за сумленныя выбары, спартсменка з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, чэмпіёнка свету, заслужаны майстар спорту. Яна не хавала сваёй пазіцыі наконт прававога бязмежжа і гвалту, які назіраецца ў Беларусі.

вх