Пра гэта напісаў у Twitter вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Ён нагадаў, што ў лагеры мігрантаў пабывалі прадстаўнікі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
"Прыярытэтам зараз павінна стаць прадухіленне страты жыццяў", — піша прадстаўнік ААН.
Таксама да мігрантаў прыязджала кіраўніца Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ, агенцтва ААН) у Беларусі Махым Аразмухамедава, яна прапанавала мігрантам два магчымыя выхады з сітуацыі: падаць заявы на статус бежанцаў у Беларусі або добраахвотна вярнуцца дадому. Прапанова не была ўльтыматыўнай.
вх