Беларуская Служба

Пад Гродна ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага беларуска-расійскага дэсанта

12.11.2021 13:54
Па завяршэнні комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі
Poligon wojskowy w Żaganiu
Poligon wojskowy w ŻaganiuJakub Szymczuk/KPRP/Twitter

Сёння на палігоне «Гожскі» ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанта ад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі ў складзе зводнай батальённай тактычнай групы.

Паведамляецца, што задзейнічаныя самалёты Іл-76 ваенна-транспартнай авіяцыі Расіі, а таксама верталёты ВПС і войскаў СПА Беларусі. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія дэсантнікі выканаюць шэраг вучэбна-баявых задач, у тым ліку захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне прызначаных аб'ектаў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў.

Па завяршэнні комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, паведамляе «Наша Ніва».

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар