Год таму не стала Рамана Бандарэнкі. Ён памёр у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пасля таго, як яго збілі невядомыя (так сцвярджае пракуратура) у дварах на вуліцы Чарвякова – той самай знакамітай Плошчы Перамен. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, смерць Бандарэнкі – гэта справа рук сілавікоў і памагатых рэжыму.
Крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі Генеральная пракуратура завяла толькі ў сярэдзіне лютага 2021 года – пасля таго, як у медыя з'явіліся імёны людзей, якія, як мяркуецца, датычныя да забойства. Але ўжо ў верасні расследаванне справы прыпынілі: следчыя так і не змаглі вызначыць падазраваных.
Затое пракуратура атрымала поспех на іншым кірунку: па гарачых слядах (праз некалькі дзён пасля забойства Бандарэнкі) завяла і давяла да суда справу «аб 0 праміле». Найвышэйшыя чыноўнікі, аж да Лукашэнкі, казалі, што Раман быў пʼяны, а медыцынскія дакументы сцвярджалі адваротнае. Лекар і журналістка, якія рызыкнулі агучыць гэты факт, былі асуджаныя «за разгалошванне медыцынскай таямніцы», паведамляе «Еўрарадыё».
вс