У пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя яшчэ два рэсурсы. Інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «Новополоцк 7 микрорайон чат» і старонак інтэрнэт-суполкі «Навіны Вілейкі» ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе рэжымная Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата і інтэрнэт-старонак суполкі была прызнаная экстрэмісцкай, паслужылі заявы пракуратур горада Наваполацка і Вілейскага раёна адпаведна. Суд іх цалкам задаволіў.
У Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Па законе чытаць іх не забаронена, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якую яны ўтрымліваюць. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма, паведамляе Радыё «Рацыя».
вс