Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН уключана ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Рашэнне аб гэтым прынята КДБ яшчэ 1 лістапада, паведамляе «Еўрарадыё».
Раней Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры) у дачыненні да цяперашняга і былога дырэктара БелаПАН Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Наважылава, якія знаходзяцца ў СІЗА з 18 жніўня.
Пералік фармаванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца «пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
вс