Беларуская Служба

Лекарку з Віцебска пакаралі за герб Літвы на машыне

13.11.2021 12:05
Марыну Бурбліс аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Лекарку з Віцебска пакаралі за герб Літвы на машыне. Марыну Бурбліс аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

Згодна міліцэйскаму рапарту, аўтамабіль Марыны рухаўся па вуліцы з налепкай герба «Пагоня» на багажніку. Муж Марыны Бурбліс тлумачыў, што крышка на багажніку была замененая. Яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом. На ёй і засталася налепка герба гэтай краіны.

Начальнік Марыны характарызаваў сваю падначаленую станоўча. Аднак суддзю цікавіла іншае. Ён пытаўся, ці абмяркоўвала на працы лекарка палітычныя тэмы і ці не стаяў у яе кабінеце бел-чырвона-белы сцяжок. Загадчык аддзялення адказаў, што нічога не бачыў, ніякіх палітычных тэм у аддзяленні не абмяркоўваюць. Адвакат Марыны заявіў, што герб Пагоня не прызнаны экстрэмісцкім або забароненым. Таму нельга трактаваць яго толькі як сімвал пратэсту.

12 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў Марыну Бурбліс вінаватай па артыкуле 24.23 КААП.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск