Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза абмяркоўваюць пяты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму за арганізацыю аперацыі па прыцягненню тысяч мігрантаў на мяжу. Пагроза санкцый ужо дзейнічае. Авіякампанія «Белавія» не будзе перавозіць грамадзян Іраку, Сірыі, Емену і Афганістану ў Беларусь на рэйсах з Дубая і павялічыць кантроль за праверкай дакументаў пасажыраў.
У сувязі з павелічэннем попыту з боку турыстычных аператараў Беларусі частата выканання рэйсаў з кастрычніка 2021 года павялічылася з 3 да 5 рэйсаў у тыдзень.
Раней стала вядома, што авіякампанія Turkish Airlines абвесціць аб забароне на продаж білетаў грамадзянам краін паходжання нерэгулярных мігрантаў, у т. л. Іраку і Сірыі, на рэйсы ў Беларусь, паведаміла польскаму агенцтву PAP дыпламатычная крыніца ў Бруселі.
12 лістапада «Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сірыі і Емену на рэйсах з Турэччыны ў Беларусь.
нг