Беларуская Служба

Мужу журналісткі Ірыны Слаўнікавай прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту

15.11.2021 14:24
Сямейную пару затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку.
Iryna Słaunikawa
Iryna SłaunikawaBiełsat/belsat.eu/print screen

Справу Аляксандра Лойкі разглядаў суддзя Максім Трусевіч, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, на якую спасылаецца Радыё «Свабода».

Паводле БАЖ, сведка-міліцыянт на судзе нават не змог успомніць, у што быў апрануты Лойка.

На яго думку, незадаволенасць знаходжаннем у РУУСе, павышаны тон гаворкі і актыўная жэстыкуляцыя – гэта і ёсць «дробнае хуліганства». У выніку суддзя Трусевіч прызнаў Аляксандра вінаватым і зноў пакараў 15-сутачным арыштам.

Сямейную пару затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Пасля затрымання Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку 1 лістапада суддзя Першамайскага раёну Максім Трусевіч асудзіў на 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Падчас працэсу Аляксандр расказаў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не далі забраць багаж. Лойка адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго.

Да суду ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзяцца 10 чалавек. Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалі Ірыну Слаўнікаву, абвясціла групавую галадоўку з-за нечалавечых умоў утрымання зняволеных.

вс