На восьмы дзень міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы сітуацыя абвастрылася. Нечакана мігранты сабралі свае рэчы і рушылі ў бок памежнага пункта. З польскага боку іх сустракае калючы дрот, вадамёт і сілавікі. Беларускія памежнікі мігрантам не перашкаджаюць, паведамляе «Наша Ніва».
Беларускія сілавікі сочаць за тым, каб людзі, адціснутыя імі на памежны пераход, не маглі адступіць углыб Беларусі. Такую магчымасць не прадастаўляюць нават тым, хто хоча вярнуцца ў Мінск і паляцець у сваю краіну, паведаміла польская паліцыя.
За сітуацыяй на мяжы і КПП польскі бок назірае з паветра.
вс
На памежным пераходзе «Брузгі» сабраліся сотні мігрантаў/twitter.com/PolskaPolicja