Беларуская Служба

У Віцебску ўладамі пачата ліквідацыя ўстановы «Свет без сірот»

16.11.2021 09:43
Установа займалася сацыялізацыяй дзяцей-сірот.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAdam Jan Figel/shutterstock

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Свет без сірот» была зарэгістравана ў 2013 годзе. Арганізацыя запамяталася сваімі гучнымі праектамі. Дзякуючы фотавыставе «Беларусь без сірот» 16 адзінокіх дзяцей знайшлі новых бацькоў. Адукацыйны праект «Урокі Маральнасці» дапамагаў падлеткам атрымаць веды пра такія паняцці, як сяброўства, дабрыня. Праект «Настаўніцтва» рыхтаваў настаўнікаў, якія працавалі з
дзецьмі-сіротамі.

У красавіку 2021 года, Уладзімір Макей заявіў, што ў
выпадку далейшага ўзмацнення санкцый супраць Беларусі грамадзянская
супольнасць у краіне «перастане існаваць». Фармальна, недзяржаўныя ўстановы ў Беларусі знішчаны. Але ці атрымалася ўладзе знішчыць
грамадзянскую супольнасць – пытанне рытарычнае.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск