У Гродна падчас заняткаў у прыватнай школе затрыманы выкладчык, Міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») Валянцін Аскірка.
«Вядома, што ў студзені бягучага года Валянцін быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе ў Следчым камітэце, — напісаў у Фэйсбуку кіраўнік партыі Ігар Барысаў. — Тады з яго была ўзята падпіска аб неразгалошванні.
Варта дадаць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў Валянцін атрымаў два папярэджанні і быў звольнены з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе адпрацаваў больш за 20 год».
вх