Беларуская Служба

Дзясяткі людзей па краіне выклікаюць у СК па "справе аб арганізацыі беспарадкаў"

16.11.2021 15:03
Тэлефонныя выклікі атрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. 
Ілюстратыўнае фотаФота з адкрытых крыніц

Жыхароў Магілёва масава выклікаюць у Следчы камітэт па нейкай "справе аб арганізацыі беспарадкаў", паведамляе праваабарончы ТГ-канал MAYDAY. Такія тэлефонныя выклікі атрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. 

Пры гэтым праваабаронцы звяртаюць увагу, што масавых беспарадкаў у Магілёве ў 2020 і 2021 гадах не было: у горадзе не пачыналі ніводнай крымінальнай справы паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса.

Мяркуецца, што падставай для выклікаў і допытаў можа быць дзейнасць арганізацыі "Наш дом".

Таксама ёсць інфармацыя, што справа была ініцыяваная ў Мінску і адтуль "спушчаная" ў Магілёў.

Стала вядома, што падобныя выклікі ў СК атрымалі шмат людзей у Брэсце і Гродне.

"Еўрарадыё" / вх

У Гродне падчас заняткаў у прыватнай школе затрыманы выкладчык Валянцін Аскірка

16.11.2021 12:04
Валянцін Аскірка з'яўляецца міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»).